%yaBrandDTD; %yaFirstStartDTD; ]> &yasearch.bar.label;

Ліцэнзійнае пагадненне на выкарыстанне праграмы «Яндекс.Бар»

Перад выкарыстаннем праграмы, калі ласка, азнаёмцеся з умовамі гэтага ліцэнзійнага пагаднення. Любое выкарыстанне вамі праграмы азначае поўнае і безумоўнае прыняцце вамі яго ўмоў.

Калі Вы не прымаеце ўмовы ліцэнзійнага пагаднення ў поўным аб’ёме, вы не маеце права выкарыстоўваць праграму з любой мэтай.

1. Ліцэнзія

Гэтае Ліцэнзійнае пагадненне («Ліцэнзія») заключана паміж Вамі, карыстальнікам («Карыстальнік») і ТАА «ЯНДЕКС», РФ, 119034, г. Масква, вул. Ільва Талстога, д. 16, якое з’яўляецца праваўладальнікам выключных праў на Праграму («Праваўладальнік»). Ліцэнзія ўстанаўлівае ўмовы выкарыстання Карыстальнікам праграмы для ЭВМ «Яндекс.Бар» («Праграма»).

1.1. Калі Карыстальнік капіруе Праграму і ўсталёўвае яе на свой персанальны камп’ютэр, ён выяўляе сваю поўную і безумоўную згоду з усімі ўмовамі Ліцэнзіі.

1.2. Выкарыстанне Праграмы дазваляецца толькі на ўмовах гэтай Ліцэнзіі. Калі Карыстальнік не прымае ўмовы Ліцэнзіі ў поўным аб’ёме, Карыстальнік не мае права выкарыстоўваць Праграму з любой мэтай. Выкарыстанне Праграмы з парушэннем (невыкананнем) якіх-небудзь з умоў Ліцэнзіі забаронена.

1.3. Выкарыстанне Праграмы на ўмовах дадзенай Ліцэнзіі з асабістай некамерцыйнай мэтай ажыццяўляецца бязвыплатна. Выкарыстанне Праграмы на ўмовах і спосабамі, якія не прадугледжваюцца гэтай Ліцэнзіей, магчыма толькі на падставе асобнага пагаднення з Праваўладальнікам за вызначаную ім узнагароду.

1.4. Праваўладальнік можа прадставіць Карыстальніку пераклад гэтай Ліцэнзіі з рускай на іншыя мовы, аднак у выпадку супярэчнасці паміж умовамі Ліцэнзіі на рускай мове і яе перакладам, юрыдычную сілу мае выключна рускамоўная версія Ліцэнзіі.

2. Правы на Праграму

Выключнае права на Праграму належыць Праваўладальніку.

3. Правы Карыстальніка

3.1. Праграма

Праваўладальнік дае Карыстальніку невыключнае невымоўнае права (простая ліцэнзія) выкарыстоўваць Праграму наступнымі спосабамі:

3.1.1. Ужываць Праграму па прамым функцыянальным прызначэнні і зрабіць з гэтай мэтай яе капіраванне і ўсталяванне на персанальным(ых) камп’ютэры(ах) Карыстальніка. Карыстальнік мае права ўсталяваць Праграму на неабмежаванай колькасці персанальных камп’ютэраў. Пры ўсталяванні на персанальным камп’ютэры кожнаму асобніку Праграмы прысвойваецца індывідуальны нумар, які аўтаматычна паведамляецца Праваўладальніку.

3.1.2. Тыражаваць і распаўсюджваць Праграму з некамерцыйнай мэтай (бязвыплатна).

3.2. Праграма павінна выкарыстоўвацца пад назвай: «Яндекс.Бар». Карыстальнік не мае права мяняць назву Праграмы, мяняць і/або выдаляць знак аховы аўтарскага права або іншае ўказанне на Праваўладальніка.

4. Абмежаванні

4.1. За выключэннем выкарыстання ў аб’ёмах і спосабамі, непасрэдна прадугледжанымі гэтай Ліцэнзіяй або заканадаўствам РФ, Карыстальнік не мае права змяняць, дэкампіляваць, дызасэмбляваць, дэшыфраваць і ажыццяўляць іншыя дзеянні з аб’ектным кодам Праграмы, мэта якіх – атрыманне інфармацыі аб рэалізацыі алгарытмаў, якія выкарыстоўваюцца ў Праграме, ствараць вытворныя творы з выкарыстаннем Праграмы, а таксама ажыццяўляць (дазваляць ажыццяўляць) іншае выкарыстанне Праграмы, без пісьмовай згоды Праваўладальніка.

4.2. Карыстальнік не мае права тыражаваць і распаўсюджваць Праграму ў камерцыйных мэтах (за грошы), у тым ліку ў складзе зборнікаў праграмных прадуктаў, без пісьмовай згоды Праваўладальніка.

5. Умовы выкарыстання асобных функцый Праграмы

5.1. Карыстальнік тым самым інфармаваны і пагаджаецца, што пры ўключэнні ў Праграме функцыі паказу «Індэкса Цытавання» для азначэння індэкса цытавання сайта ў інтэрнэце, які наведвае Карыстальнік падчас выкарыстання Праграмы, Праваўладальніку ў аўтаматычным рэжыме паведамляецца ананімная (без прывязкі да Карыстальніка) інфармацыя пра старонку, якую праглядюць, да моманту адключэння гэтай функцыі.

5.2. Карыстальнік тым самым інфармаваны і пагаджаецца, што пры выкарыстанні ў Праграме функцыі паказу «Водгукаў» для азначэння колькасці водгукаў на старонку ў інтэрнэце, якую праглядае Карыстальнік падчас выкарыстання Праграмы, Праваўладальніку ў аўтаматычным рэжыме паведамляецца ананімная (без прывязкі да Карыстальніка) інфармацыя пра старонку, якую праглядюць, да моманту адключэння гэтай функцыі.

5.3. Карыстальнік тым самым інфармаваны і пагаджаецца, што пры выкарыстанні функцыі «Праверка арфаграфіі» для праверкі арфаграфіі тэкстаў у версіі Праграмы для Internet Explorer, усе тэксты, якія Карыстальнік будзе ўводзіць у браузер падчас выкарыстання Праграмы, за выключэннем тэкстаў, якія ўводзяцца ў формы ўводу пароляў, будуць ананімна (без прывязкі да Карыстальніка) адпраўляцца на аўтаматызаваны сервіс праверкі арфаграфіі Праваўладальніка. Выключнае права на слоўнікавыя базы ОРФО (СБ ОРФО) для рускай і ўкраінскай моў, якія выкарыстоўваюцца ў сервісе праверкі арфаграфіі, належыць кампаніі Інфарматык: СБ ОРФО © ОРФО™, ООО «Інфарматык», 2009.

5.4. Карыстальнік тым самым інфармаваны і пагаджаецца, што пры выкарыстанні ў Праграме функцыі «Пераклад слоў», пераклад слоў ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэхналогій, распрацаваных кампаніей ПРОМТ (http://www.promt.ru/). Логі перакладаў будуць ананімна (без прывязкі да Карыстальніка) накіроўвацца да Праваўладальніка.

5.5. Карыстальнік тым самым інфармаваны і пагаджаецца, што пры выкарыстанні функцыі «Вызначэнне месцазнаходжання», IP-адрас камп’ютэра Карыстальніка і дадзеныя пра даступныя Wi-FI сеткі будуць ананімна (без прывязкі да Карыстальніка) адпраўляцца на аўтаматызаваны сервіс вызначэння месцазнаходжання партнёра Праваўладальніка. Дадзеныя для вызначэння месцазнаходжання карыстальнікаў па IP-адрасе і Wi-FI сеткам прадастаўлены ТАА «АльтерГео».

5.6. Функцыя «Толькі тэкст» Праграмы заснавана на выкарыстанні праграмы «Readability», выключнае права на якую належыць кампаніі «Arc90», што распаўсюджвае праграму «Readability» на ўмовах ліцэнзіі Apache 2.0 (http://www.apache.org/licenses/LICENSE-2.0).

5.7. Уся інфармацыя пра выкарыстанне Праграмы, якая перадаецца ў адпаведнасці з гэтай Ліцэнзіяй, захоўваецца і апрацоўваецца ў адпаведнасці з Пагадненнем пра канфідэнцыйнасць.

6. Умовы выкарыстання паводле Ліцэнзіі

6.1. Праграма даецца на ўмовах «як ёсць» (as is). Праваўладальнік не дае аніякіх гарантый наконт беспамылковай і бесперабойнай працы Праграмы, адпаведнасці Праграмы пэўным мэтам і чаканням Карыстальніка, а таксама не дае аніякіх іншых гарантый, якія прама не названыя ў гэтай Ліцэнзіі.

6.2. У максімальнай ступені, якая дапушчаецца дзейсным заканадаўствам, Праваўладальнік не нясе аніякай адказнасці за любыя прамыя або ўскосныя наступствы любога выкарыстання або немагчымасці выкарыстання Праграмы і/або шкоду, атрыманую Карыстальнікам і/або трэцім бокам у выніку любога выкарыстання або невыкарыстання Праграмы, у тым ліку з-за магчымых памылак або збояў у працы Праграмы.

6.3. Карыстальніку прадастаўляецца магчымасць дадаваць у Праграму кнопкі, якія распрацаваны і прапаноўваюцца для ўсталявання трэцімі асобамі і прадастаўляюць доступ да інфармацыі і сэрвісаў трэціх асоб або ажыццяўляюць пераход на рэсурсы трэціх асоб (далей – «Карыстальніцкія кнопкі»). Карыстальнік разумее і пагаджаецца з тым, што ўсталяванне ў Праграму Карыстальніцкіх кнопак ажыццяўляецца на рызыку Карыстальніка. Праваўладальнік не кантралюе працаздольнасць, змест інфармацыі, сэрвісаў або рэсурсаў, доступ да якіх ажыццяўляецца з дапамогай такой Карыстальніцкай кнопкі, а таксама іх адпаведнасць заканадаўству, і не нясе адказнасці за вынікі ўсталявання або выкарыстання Карыстальніцкіх кнопак. Праваўладальнік не кампенсуе аніякую страту, якая была выклікана выкарыстаннем або немагчымасцю выкарыстання любых Карыстальніцкіх кнопак або інфармацыі, сэрвісаў ці рэсурсаў, доступ да якіх ажыццяўляецца з дапамогай Карыстальніцкіх кнопак.

7. Абнаўленні/новыя версіі Праграмы

7.1. Дзеянне гэтай Ліцэнзіі распаўсюджваецца на ўсе далейшыя абнаўленні/новыя версіі Праграмы. Пагаджаючыся з усталяваннем абнаўлення/новай версіі Праграмы, Карыстальнік прымае ўмовы дадзенай Ліцэнзіі для адпаведных абнаўленняў/новых версій Праграмы, калі абнаўленне/ўсталяванне новай версіі Праграмы не суправаджаецца іншым ліцэнзійным пагадненнем.

8. Змяненні ўмоў дадзенай Ліцэнзіі

8.1. Гэтае ліцэнзійнае пагадненне можа змяняцца Праваўладальнікам у аднабаковым парадку. Паведамленне Карыстальніка пра ўнесеныя ва ўмовы гэтай Ліцэнзіі змяненні публікуецца на старонцы: http://bar.yandex.ru/agreement.xml. Прыведзеныя змяненні ва ўмовах ліцэнзійнага пагаднення ўступаюць у сілу з дня іх публікацыі, калі іншае не агаворваецца ў адпаведнай публікацыі.