%yaBrandDTD; %yaFirstStartDTD; ]> &yasearch.bar.label;

Пагадненне пра канфідэнцыяльнасць інфармацыі

Што такое «канфідэнцыяльнасць інфармацыі»?

Умова канфідэнцыяльнасці распаўсюджваецца на ўсю тую інфармацыю, якую Яндекс можа атрымаць пра карыстальніка падчас яго знаходжання на сайтах (службах) Яндекса і якая ў прынцыпе можа быць суаднесена з гэтым канкрэтным карыстальнікам. Гэтае Пагадненне распаўсюджваецца таксама і на сайты-партнёры Яндекса.

Атрыманне і выкарыстанне прыватнай інфармацыі

Яндекс атрымлівае прыватную інфармацыю пра Вас, калі Вы рэгіструецеся ў якасці карыстальніка Яндекса, калі Вы карыстаюцеся пэўнымі нашымі службамі або прадуктамі, калі Вы знаходзіцеся на сайтах Яндекса, а таксама ў выпадку выкарыстання паслуг нашых партнёраў.

Калі Вы рэгіструецеся на Яндексе, мы пытаемся пра Вашыя імя і прозвішча, а таксама прапануем паказаць шэраг дадатковых (неабавязковых) дадзеных. Усе гэтыя дадзеныя могуць спатрэбіцца для аднаўлення Вашага доступу, калі Вы забудзецеся на пароль.

Яндекс аўтаматычна атрымлівае і запісвае ў серверныя логі тэхнічную інфармацыю з Вашага браузера: IP адрас, cookie і адрас старонкі, на якую вы пераходзіце.

Мы таксама патрабуем указаць адрас электронай пошты (e-mail), які патрэбны для хуткага і бяспечнага аднаўлення пароля або для таго, каб адміністрацыя Яндекса змагла звязацца з вамі у экстраных выпадках (напрыклад, перад выдаленнем рэгістрацыі за невыкарыстанне). Гэты адрас ніколі не будзе выкарыстоўвацца Яндексам для аніякіх рассылак, акрамя тых, на якія Вы відавочна падпішацеся.

Усю атрыманую інфармацыю Яндекс выкарыстоўвае з адной асноўнай мэтай: зрабіць нашы службы максімальна зручнымі і карыснымі для Вас.

Выкарыстанне і раскрыццё асабістай інфармацыі

Яндекс нікому не прадае і не выдае асабістую інфармацыю пра карыстальнікаў.

Яндекс мае права перадаць асабістую інфармацыю пра карыстальніка трэцім асобам толькі ў выпадку, калі:

Cookies

Яндекс можа запісваць cookies на камп'ютэр карыстальніка і пазней выкарыстоўваць іх.

Яндекс даэваляе некаторым кампаніям, партнёрам або рэкламным службам выкарыстоўваць cookies на праектах Яндекса. У гэтым выпадку выкарыстанне cookies гэтымы кампаніямі не падпадае пад дзеянне гэтага дакумента, а рэгулюецца самой гэтай кампаніяй.

У той жа час Яндекс гарантуе, што ніводная рэкламная служба не мае доступу да cookies, якія выкарыстоўваюца Яндексам на нашых праектах.

Магчымасць рэдагаваць і выдаляць інфармацыю і асабістыя настройкі

Яндекс дае карыстальнікам магчымасць змяніць сваю асабістую інфармацыю або асабістыя настройкі у любы момант.

Карыстальнік можа выдаліць свае асабістыя дадзеныя, скарыстаўшы опцыю «Адмовіцца ад рэгістрацыі» або опцыю «Змяніць асабістыя дадзеныя» у Пашпарце Яндекса.

Бяспека

Доступ да асабістай інфармацыі пра карыстальніка Яндекса або яго асабістых настроек ахоўваецца паролем.

Змяненні ў Пагадненні пра канфідэнцыяльнасць інфармацыі

Яндекс можа ўносіць змяненні ў Пагадненне пра канфідэнцыяльнасць інфармацыі. Калі адбываюцца істотныя змяненні, Яндекс абавязаны паведамляць пра іх сваім карыстальнікам.

Пытанні і прапановы

Калі ў Вас з’яўляюцца прапановы або пытанні наконт Пагаднення пра канфідэнцыяльнасць інфармацыі, паведамляйце аб іх Службе падтрымкі карыстальнікаў Яндекса.

«« Назад